ГУЧЫ РОДНАЯ МОВА!
Чалавечая мова – гэта, як вялiкi стары таямнiчы бор, поўны жыцця, поўны звонкiх спеваў, нязнаных вясёлых i страшных шэптаў, поўны радасцi і смутку.Услухайцеся ў родную мову! I вы пачуеце словы моцныя i велiчныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якiя звоняць нiбы жураўлiкi ў небе, альбо скардзяцца, як енк. Паглядзiце, як гэта цiкава: некаторыя словы самiм сваiм гучаннем як бы пераймаюцъ тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свiст, гук.
Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любвi да сваей Радзiмы.Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю.Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.
Хацелася б, паважаныя бацькi, каб нашым дзецям прывiвалася пашана да роднай мовы як у садку, так i дома.У кожнай беларускай сям’i павiнны быць часопiсы, кнiгi для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай гiсторыi, на родным фальклоры, на родных традыцыях.Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казкаў; вучыце вершы, прыказкi, пашырайце слоўнiкавы запас.
У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку i дапамогу.
Не знiшчым мы, не страцiм, не загубiм
Сваiх лугоў, сваіх азёр, сваiх лясоў.
I родны край, i мову не разлюбiм.
У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.
В. Гардзей
"Беларускамоўны дзень ў дашкольнай установе"
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Кожны чацвер у сярэдняй, пятніца ӯ старэйшай групах у дашкольнай установе праходзіць беларускамоӯны дзень . У гэты дзень педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасці і станоӯчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі.
Прыклады заняткаў: